УНИВЕРСIТЭТ

Лекцыя па пнеўма- і электрааўтаматыцы па матэрыялах міжнароднай выставы EMO Hannover, Германія, 2017 г.

20 снежня 2017 года на інжынерным факультэце была праведзена аглядная лекцыя прадстаўнікамі фірмы ІП «ФЕСТО» (г. Мінск) па тэме «Апаратурнае афармленне ў аўтаматызацыі вытворчых працэсаў».

У лекцыі асвятляліся пытанні такіх напрамкаў развіцця аўтаматызацыі, як робататэхніка, мехатроніка, якія характарызуюць цеснае ўзаемадзеянне паміж кампутарызаваным тэхналагічным абсталяваннем і ўзроўнем аўтаматызацыі вытворчасці. Шырока былi асветлены пытаннi па элементах пнеўма– і электрапнеўмааўтаматыкі, па падбору пнеўмаапаратуры для транспартных сістэм і інш.

Дэманстраваліся элементы пнеўмацыліндраў з элементамі мантажу, разлік і падбор «пнеўмаастравоў», наборы элементаў для мантажу пнеўма– або электраманіпулятараў, былі прадэманстраваны прыклады прымянення пнеўма– і электрааўтаматыкі на некаторых прадпрыемствах Рэспублiкi Беларусь. Праца маніпулятара з электрапнеўмапрывадам ў трохкаардынатнай сістэме дэманстравалася на дзеючым стэндзе.

28.12.2017