УНИВЕРСIТЭТ

Як студэнты інжынернага факультэта вучылі студэнтаў славянскіх і германскіх моваў правільна ствараць прэзентацыі

5 снежня 2017 адбылася прэзентацыя пілотнага праекта ў форме трэнінгу «Метадычныя рэкамендацыі па стварэнні мультымедыйнай прэзентацыі ў праграме PowerPoint», падрыхтаваная загадчыкам вучэбна-метадычнага кабінета В.М.Клім, студэнтамі інжынернага факультэта 2 курса спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» (гр. ІСТ -21), заг. сектара абслугоўвання і захоўвання фондаў А.Р.Сінкевіч.

П.Шынкевіч, В.Роўба і А.Цуканаў, студэнты інжынернага факультэта, творча падышлі да рэалізацыі праекта і падрыхтавалі прэзентацыю «Чаму прэзентацыі рабіць не так проста». Віктар Роўба і Павел Шынкевіч з гумарам прадставілі студэнтам 2 курса спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы» (гр.СЗМ-22) факультэта славянскіх і германскіх моў «шкодныя парады ў слайдах», адзначылі цяжкасці, якія ўзнікаюць пры стварэнні прэзентацый, паказалі этапы і далі парады, як правільна рабіць прэзентацыю. Крэатыў, гумар і «шкодныя парады» студэнтаў інжынернага факультэта спрыялі актывізацыі аўдыторыі і прымусілі яе задаваць вядучым пытанні, на якія былі дадзены вычарпальныя адказы. Студэнтам былі раздадзеныя буклеты-памяткі па стварэнні прэзентацый. Трэба адзначыць, што студэнты СЗМ-22 мелі магчымасць не толькі паглядзець, паслухаць і задаць свае пытанні, але і азнаёміцца з літаратурай па гэтай тэме, якую падрыхтавала А.Р.Сінкевич.

У заключэнне трэнінгу было праведзена міні-анкетаванне, якое ўключала ў сябе шэраг пытанняў, якія тычацца уменняў і жадання студэнта працаваць у Word, PowerPoint, Excel, а таксама прагназавання пажаданняў асваення гэтых праграм у далейшым.

11.12.2017