УНИВЕРСIТЭТ

Дыстанцыйная лекцыя i майстар-клас

24 мая 2017 года на базе ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» сумесна з універсітэтам-партнёрам «Паволжскі дзяржаўны ўніверсітэт сервісу» (Тальяці, Расійская Федэрацыя) праведзена дыстанцыйная сеткавая лекцыя і майстар-клас «Інструменты эканамічнага аналізу» ў рамках віртуальнай міжнароднай акадэмічнай мабільнасці выкладчыкаў і студэнтаў (арганізатар – У.У. Клімук, к.э.н., дацэнт кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці).

Лектарамі выступілі:

  1. У.У. Климук – кандыдат эканамічных навук, дацэнт кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці, начальнік вучэбна-метадычнага аддзела Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
  2. А.І. Васільчук – доктар эканамічных навук, прафесар кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу, аўдыту Паволжскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
  3. В.С. Юрына – кандыдат эканамічных навук, дацэнт кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу, аўдыту Паволжскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Мэта мерапрыемства – фарміраванне ўменняў і навыкаў эканамічнага аналізу на аснове сучасных інструментаў шляхам узаемнай дыскусіі студэнцкіх груп ад беларускага і расійскага бакоў – арганізацый-партнёраў па ўзаемадзеянні ў адукацыйнай сферы.

У рамках мерапрыемства абмеркаваны наступныя праблемныя пытанні:

  1. Традыцыйныя інструменты аналізу: фактарны аналіз, графічны аналіз.
  2. Сучасныя інструменты аналізу і іх перавагі.
  3. Метадычны апарат ацэнкі і аналізу канкурэнтаздольнасці арганізацыі (рэгіёна, краіны).
  4. Метадычны апарат ацэнкі і аналізу эканамічнай (сацыяльна-эканамічнай) бяспекі краіны (рэгіёну).
  5. Інтэрпрэтацыя дадзеных кіраўніцкай справаздачнасці ў мэтах ацэнкі ўзроўню эканамічнай бяспекі прадпрыемства.

У працэсе вывучэння новага матэрыялу студэнты выконвалі практычныя заданні на аснове паэтапнага алгарытму дзеянняў (з боку лектара), удзельнічалі ў «жывым» абмеркаванні і вырашэнні пастаўленых задач.

Такога роду мерапрыемствы спрыяюць пашырэнню інтэлектуальнага патэнцыялу студэнтаў, апрабацыі і развіццю новых форм навучання, умацаванню міжнароднага адукацыйнага супрацоўніцтва.

02.06.2017