УНИВЕРСIТЭТ

Сустрэча адміністрацыі ўніверсітэта і прадстаўнікоў органаў унутраных спраў з замежнымі навучэнцамі

24 мая 2017 года адбылася сустрэча адміністрацыі ўніверсітэта і прадстаўнікоў органаў унутраных спраў г. Баранавічы з грамадзянамі замежных дзяржаў з ліку асоб, якія навучаюцца ва ўніверсітэце. Мерапрыемства наведалі намеснік начальніка Аддзялення па грамадзянстве і міграцыі АУС Баранавіцкага гарвыканкама А.Я. Юрчык і старшы інспектар адміністрацыйнай практыкі АДАІ ГАУС г. Баранавічы В.У. Шулейка. У ходзе сустрэчы абмеркаваны асноўныя аспекты міграцыйнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і меры адказнасці за яго парушэнне, а таксама бягучыя пытанні, звязаныя з выездам замежных студэнтаў і слухачоў на канікулы.

26.05.2017