УНИВЕРСIТЭТ

Універсітэт наведала дэлегацыя Наньчанского тэхналагічнагаўніверсітэта

02 кастрычніка 2018 года пры садзейнічанні ГАРУП «Цэнтр міжнародных сувязяў» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт наведала дэлегацыя Наньчанскага тэхналагічнага ўніверсітэта (Кітайская Народная Рэспубліка, г. Наньчан, правінцыя Цзянсу).

У ходзе сустрэчы абмеркаваны напрамкі супрацоўніцтва ў галіне адукацыі - акадэмічная мабільнасць ППС і студэнтаў на ўзаемных умовах, рэалізацыя сумесных навуковых праектаў, правядзенне даследаванняў у галіне механічнай інжынерыі і аховы навакольнага асяроддзя.

Прадстаўнікі кітайскага ўніверсітэта азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, наведалі спецыялізаваныя класы і лабараторыі інжынернага факультэта.

Вынікам сустрэчы стала падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж беларускім і кітайскім універсітэтамі.

 

08.10.2018