УНИВЕРСIТЭТ

Семінар «Мая першая публікацыя» на інжынерным факультэце

29 верасня на інжынерным факультэце адбыўся семінар «Мая першая публікацыя» для актыўных і зацікаўленых студэнтаў першага і другога курсаў.

Мэтай семінара было пазнаёміць студэнтаў, якія робяць першыя крокі ў навуцы, з этапамі падрыхтоўкі публікацыі, паказаць асноўныя крыніцы інфармацыі, абмеркаваць цяжкасці, якія найбольш часта ўзнікаюць пры напісанні артыкулаў, распавесці аб пошукавых сістэмах навуковых публікацый ўсіх фарматаў і правілах афармлення матэрыялаў канферэнцый.

На семінары студэнты пазнаёміліся з пералікам міжнародных навукова-практычных канферэнцый інжынернага факультэта, патрабаваннямі да афармлення, структуры тыпавога навуковага артыкула, універсальнага зместу зборнікаў матэрыялаў навуковых мерапрыемстваў.

Семінар правялі: Ю.Я. Горбач, старшы выкладчык кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін, адказны за навуковую працу на факультэце; Я.Г. Шаповіч, старшы выкладчык кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін, кіраўнік студэнцкага навуковага гуртка «IST-Land»; Я.А. Канапля, намеснік кіраўніка студэнцкага навуковага таварыства ад інжынернага факультэта; А.Р. Сінкевіч, бібліятэкар залы для навуковай працы.

02.10.2018