УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты БарДУ Нзокоу Кіліан Вілдэйн і Нджонганг Коуананг Ліянэль Рычы прынялі ўдзел у XIV Міжнародным маладзёжным форуме «Дружба без межаў», які прайшоў у НДЦ «Зубраня»

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ўстанова адукацыі «Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня». 

У гэтым годзе форум праводзіўся ў мэтах выбудоўвання міжнародных кантактаў і пошуку аднадумцаў у ажыццяўленні праектаў і ініцыятыў і стаў дэмакратычнай пляцоўкай ўзаемадзеяння творча думаючай моладзі, умацавання добрасуседскіх адносін, пашырэння ўяленняў моладзі аб краінах-удзельніцах, раскрыцця творчых здольнасцяў і папулярызацыі інавацыйнай дзейнасці сярод моладзі і інш.

У форуме прынялі ўдзел лідары дзіцячых і моладзевых арганізацый, прадстаўнікі моладзевых сродкаў масавай інфармацыі, актывісты розных моладзевых арганізацый Рэспублікі Беларусь і грамадзяне замежных дзяржаў ва ўзросце ад 15 да 31 года. 

Праграма форуму ўключала наступныя мерапрыемствы:

  • прэзентацыя дэлегацый «Шматколерная палітра»;
  • інтэрнэт-форум «Будучыня належыць нам»;
  • медыя-праект «Свет у руках маладых;
  • майстэрні «Роўны навучае роўнага»;
  • дыскусійныя пляцоўкі «Зрабі свой выбар»;
  • творчы праект «Нацыянальны сувенір»;
  • камунікатыўныя пляцоўкі «Гарызонты зносін»;
  • валанцёрская акцыя «Цяпло маладых сэрцаў»;
  • форум «Канвеер моладзевых праектаў»;
  • праца Лідар-клуба;
  • экскурсія «Мінск — сталіца Беларусі» і інш.
26.06.2018