УНИВЕРСIТЭТ

Інавацыйныя педагагічныя ідэі прадставілі ў БарДУ 60 удзельнікаў адкрытага рэгіянальнага конкурсу інавацыйных педагагічных ідэй «ВЫХАВАННЕ БЕЗ НАСТУПЛЕННЯ!»

Конкурс праводзіўся ўпершыню ў мэтах абагульнення навукова-метадычнага, інавацыйна-педагагічнага, практычнага вопыту педагагічнай грамадскасці, студэнцкага самакіравання і грамадскіх арганізацый; развіцця выхаваўчага асяроддзя ўстаноў адукацыі. 

Ініцыятарамі выступілі аддзел выхаваўчай работы з моладдзю БарДУ і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Баранавіцкага гарвыканкама пры ўзаемадзеянні з кафедрай педагогікі БарДУ, прафсаюзнай арганізацыяй БарДУ, гарадскім аб’яднаннем прафсаюзаў, гаркамам прафсаюзаў, пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі.

Выкладчыкі БарДУ, педагогі-арганізатары, педагогі-псіхолагі, педагогі дадатковай адукацыі, навучэнцы ўстаноў адукацыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый горада, Баранавіцкага, Ляхавіцкага раёна і Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа абаранялі свае ідэі падчас вочнага этапу конкурсу.

Кампетэнтнае журы ў складзе першага прарэктара БарДУ, к.пед.н., дацэнта,  А.М.УНСОВІЧА (старшыня), начальніка Ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю РІВШ С.Л.СЕРГЯЮК, прарэктара па выхаваўчайрабоце БарДУ П.І.ПАПКО, загадчыка сектара па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Баранавіцкага гарвыканкама Э.У.ЗАХАРАВАЙ, загадчыка сектара выхаваўчай работы і аховы правоў дзяцінства аддзела адукацыі, спорту і турызму Баранавіцкага гарвыканкама В.В.РУДОЙ, загадчыка кафедры педагогікі БарГУ, к.псіхал.н., дацэнта А.А.Кляшчовай і прадстаўнікоў студэнцкага і вучнёўскага самакіравання выбірала пераможцаў у 5 намінацыях. Па выніках конкурсу пераможцамі сталі:

  • І.А.ГОЛУБ, І.С.ЧУНОСАВА (БарДУ) з ідэяй адукацыйнага праекту «Алімпіяда: дыялог культур» і В.І.БУЙКЕВІЧ (Баранавіцкі прафесійна-тэхнічны каледж сферы абслугоўвання (БГПТК СА) з ідэяй сацыяльнага тура «Адкрываем новае ў знаёмым» у намінацыі «Лепшая ідэя рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу ў рамках вучэбнай дысцыпліны (прадмета)»;
  • А.В.ШАХ і Я.Г.ШАПОВІЧ (БарДУ) з ідэяй «Інтэлектуальны конкурс «ISTLand» у намінацыі «Лепшая ідэя рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу кафедральнага (філіяла кафедры) пазавучэбнага выхаваўчага праекта, накіраванага на ўдасканаленне прафесійных уменняў і навыкаў».

У намінацыі «Лепшая ідэя пазавучэбнага выхаваўчага праекта, арганізаванага студэнцкім (вучнёўскім) самакіраваннем» пераможцамі сталі:

  • І.Г.ЦЭХАНОВІЧ, К.КОБРЫН (БарДУ) з прафесійна-арыентаваным праектам «English speaking club for everybody»;
  • Т.А.АКУЛІЧ, Ю.У.МАКАЕД, С.ДЗІНІСЮК (гімназія № 4) з праектам« Горад ведаў»;
  • І.А.КЕРНОГА і А.ГУТЫРЧЫК (ліцэй №1) з сац. праектам «ВелаБУМ! (Буду! Упэўнены! Магу!)»;
  • А.У.ГАПОНЕНКА і Е.ГРЭНЬ (Пружанскі аграрна-тэхн. каледж) з праектам «Мой каледж — мой дом»;
  • Л.Я.ДАВЫДАВА (БГПТК СА) з праектам «АртСквер «Жыць у памяці пакаленняў».

Лепшымі ідэямі арганізацыі вольнага часу сталі праект В.І.БУРАК, С.А.ПАЛЬЧЫК, Д.КАЛЯДЫ (Жарабковіцкая СШ) «Практыка-арыентаваная бізнес-адукацыя школьнікаў ў пазаўрочны час» і праект арганізацыі прышкольнага лагера «Скарбы нацыі» С.І. Рудко.

Сярод ідэй, арганізаваных грамадскімі арганізацыямі, лепшымі прызнаны:

  • праект «Гімназічныя медыяцэнтр - крыніца інфармацыі аб гімназічным жыцці» І.П.ПЕТРУЧЭНІ, Ю.Ю.ПУЗЫРЭВІЧ (гімназія № 5);
  • праект «Міру - мір» Т.А.БЛАЖЭВІЧ (Гарадзішчанская СШ);
  • серыя развіваючых часопісаў для дзяцей 6+ «Клічу ў сваю прафесію» Т.М.БЕГЕР, А.С.ГАРБУНОВАЙ, К.В.ПАКЛОНСКАЙ (БГПТК СА). 

Пераможцы конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі пераможцаў і падарункамі ад БарДУ, Баранавіцкага гарвыканкама і прафсаюзных арганізацый.

28.04.2018