УНИВЕРСIТЭТ

Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь І.В.Карпенка сустрэўся з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі БарДУ

У ходзе візіту ў БарДУ міністр наведаў вучэбна-лабараторны комплекс па вул. Паркавай і студэнцкія інтэрнаты, даўшы высокую ацэнку інфраструктуры ўніверсітэта. 

Размаўляючы з супрацоўнікамі і студэнтамі ўніверсітэта, міністр акцэнтаваў увагу, што асноўная функцыя ўніверсітэта - падрыхтоўка кадраў для сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну і краіны, на зменах у Кодэксе аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, некаторых новаўвядзеннях ў сістэме адукацыі, аплаце працы прафесарска-выкладчыцкага складу і павышэнні прэстыжу педагагічнай прафесіі і інш. «Перад адукацыяй у цяперашні час стаяць глабальныя задачы, якія прадыктаваныя сучаснымі выклікамі, і іх неабходна вырашаць», - адзначыў І.В.Карпенка. 

Акрамя гэтага міністр выказаўся пра неабходнасць павелічэння колькасці навукова-інавацыйных праектаў і пашырэння іх тэматыкі, аб стварэнні прафесійных рэсурсных цэнтраў, аб практыкаарыентаванасці адукацыі, а таксама важнасці росту паказчыкаў экспарту адукацыйных паслуг.

27.04.2018