УНИВЕРСIТЭТ

Дзень суверэнітэту Турцыі і абароны дзяцей

25 красавіка 2018 года ва ўніверсітэце адбылося тэматычнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня нацыянальнага суверэнітэту Турэцкай Рэспублікі і абароны дзяцей, які адзначаюць у Турцыі 23 красавіка. Адміністрацыя БарДУ ў асобе рэктара прафесара Васіля Іванавіча Качуркі  і першага прарэктара дацэнта Аляксандра Мікалаевіча Унсовіча мела гонар прадставіць ганаровых гасцей сустрэчы - Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Кезбан Нільвану Дараму і дарадцу Пасольства па пытаннях адукацыі Рыдвана Сокмена.

З дакладамі аб абароне правоў дзіцяці выступілі кандыдат юрыдычных навук дацэнт Марына Васільеўна Андрыяшка і выкладчык турэцкай мовы БарДУ Шуле Эрге. 

Прыемным упрыгожаннем мерапрыемства сталі выступленні студэнтаў спецыяльнасці "Эканоміка і кіраванне турысцкай індустрыяй" факультэта эканомікі і права БарДУ, якія вывучаюць турэцкую мову, - студэнты ў нацыянальных турэцкіх строях праспявалі песню "Лепшы свет дзецям" на турэцкай мове. 

Навучэнцы музычнай школы №1 г. Баранавічы падарылі ўсім удзельнікам сустрэчы музычныя падарункі - дзіцячыя песні, танцы,  ігру на скрыпцы.

26.04.2018