УНИВЕРСIТЭТ

Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт — удзельнік выставы-кірмашу «Баранавічы — здаровы горад»

На працягу дня 13 красавіка ў Лядовым палацы г. Баранавічы працавала выставачная экспазіцыя БарДУ. Экспазіцыя арганізавана супрацоўнікамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю і кафедры тэорыі і практыкі фізічнай культуры факультэта педагогікі і псіхалогіі. 

Здароўе — галоўнае ў жыцці кожнага чалавека. І таму здароўю трэба вучыць, здаровы дух трэба выхоўваць, а святкаванне Дня здароўя ў горадзе і ўніверсітэце стала ўжо традыцыяй. 

Наведвальнікі выставы актыўна прымалі ўдзел у спаборніцтвах па падняцці гіры «Самы-самы», у віктарыне «Што мы ведаем пра ЗЛЖ?», у спартыўным фотасэце «#БарДУ#ЗОЖ». 

Пераможцы конкурсаў былі ўзнагароджаны сувенірамі ад БарДУ і падарункамі ад ПА ГА «БРСМ» БарДУ.

18.04.2018