УНИВЕРСIТЭТ

Новыя распрацоўкі, якія выкарыстоўваюцца ў аўтаматызацыі, былі прадстаўлены студэнтам інжынернага факультэта

14 сакавіка 2018 года супрацоўнікамі цэнтра тэхнічнай падтрымкі італьянскай фірмы «CAMOZZI» (прадстаўніцтва ў г. Масква і г. Мінску) для студэнтаў інжынерных спецыяльнасцяў была арганізавана лекцыя-гутарка з дэманстрацыяй асноўных элементаў аўтаматызацыі і схем, якія прымяняюцца ў сучасных вытворчых умовах. Навінкі аўтаматызацыі былі размешчаны ў спецыялізаваным транспарце DEMOBUS «CAMOZZI», спецыяльна прыстасаваным для дэманстрацыі тэхнікі.

Фірма «CAMOZZI» выпускае і прадае прамысловую пнеўматыку, вакуумную тэхніку, распрацоўваючы і вырабляючы вельмі складаныя кампаненты і сістэмы, прызначаныя для вытворчасці вырабаў высокай якасці. Асартымент прадукцыі прадстаўлены як асобнымі кампанентамі, так і комплекснымі электронна-механічнымі рашэннямі.

Былі прадстаўлены новыя тэхнічныя распрацоўкі, прадэманстраваная работа і праграмаванне маніпулятара і робата, сабраных на базе камплектуючых фірмы.

Лекцыі прадстаўнікоў арганізацый, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у працэсе распрацоўкі тэхналагічных працэсаў і мадэрнізацыі розных вытворчасцяў, даюць студэнтам нагляднае ўяўленне аб аўтаматызацыі прамысловасці ў цяперашні час.

23.03.2018