УНИВЕРСIТЭТ

Наўруз Байрам - свята, якое збліжае народы, дорыць усім станоўчыя эмоцыі і ўсмешкі на тварах, прайшло ў БарДУ 21 сакавіка.

Гэта свята вясны, якое заклікае да сяброўства і добразычлівасці ва ўсім.

Другі год Наўруз Байрам становіцца агульнаўніверсітэцкія святам, якое аб’ядноўвае замежных і беларускіх студэнтаў. Арганізатарамі свята выступілі супрацоўнікі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю, аддзела культуры і творчасці, спартыўнага клуба. 

Таленавітыя і крэатыўныя студэнты БарДУ радавалі гасцей свята нацыянальнымі і сучаснымі танцамі, беларускімі і турменскімі песнямі, гульнёй на дудары і фартэпіяна. 

Адным з галоўных атрыбутаў свята Наўруз Байрам з’яўляецца падрыхтоўка святочных пачастункаў. Студэнты з Туркменістана, якія пражываюць у інтэрнатах універсітэта, падтрымліваюць гэтую традыцыю, і ў дзень святкавання зладзілі выставу-прэзентацыю «На Наўруз мы запрашаем: хто прыйшоў - усіх частавалі!». 

Усе, хто наведаў выставу, не толькі ўбачылі туркменскія кулінарныя шэдэўры, але і з задавальненнем пакаштавалі чак-чак, самсу, даграму, пішмэ і многія іншыя нацыянальныя стравы. Гэта было сапраўды святочна, смачна і прыгожа! 

Акрамя канцэртнай праграмы студэнты маглі паўдзельнічаць у конкурсах караоке, прычосак і спартыўных конкурсах.

Зала быў напоўнены пазітыўнымі эмоцыямі і шчырымі ўсмешкамі.

Усе ўдзельнікі святочнай праграмы былі ўзнагароджаны падзякамі рэктара за актыўны ўдзел у святочнай праграме і сертыфікатамі удзельнікаў.

23.03.2018