УНИВЕРСIТЭТ

На інжынерным факультэце адбылася сустрэча студэнтаў спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» з супрацоўнікамі і дырэктарам ТАА «Эполь Софт»

В.Ю. Цылiндзь расказаў, чым займаецца ТАА «Эполь Софт», якія сучасныя тэндэнцыі ў галіне распрацоўкі праграмных прадуктаў у Рэспубліцы Беларусь і як пачаць паспяховую кар'еру ў любой IT-кампаніі.

Пасля дэманстрацыі прэзентацыі студэнтам было прапанавана прайсці камплект тэстаў на логіку, веды моў праграмавання (Java, С++, С#) і валоданне англійскай мовай. Па выніках тэставання некаторым студэнтам паступілі прапановы прайсці вучэбную практыку ў ТАА «Эполь Софт».

21.03.2018