УНИВЕРСIТЭТ

Фестываль «АРТ-вакацыі-2018» крочыць па краіне!

Яркія, крэатыўныя і таленавітыя студэнты Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта – удзельнікі мастацкіх калектываў аддзела культуры і творчасці – выканалі масавы танцавальны флэшмоб і прынялі ўдзел у здымках кліпа «Надышоў час Арт-вакацый!».

Усё гэта – у рамках рэспубліканскага інсайт-праекта «PRO-вакацыi-2018», які рэалізуецца ў фармаце рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі».

Ужо зусім хутка відэакліп з'явіцца на вэб-партале artviva.by. Не прапусціце нашу чарговую прэм'еру і галасуйце за любімы БарДУ!

06.03.2018