УНИВЕРСIТЭТ

Чэмпіянат свету сярод студэнтаў па канькабежным спорце

21-25 сакавіка 2018 года Мінск прыме IV чэмпіянат свету сярод студэнтаў па канькабежным спорце, які арганізуецца пад патранажам Міжнароднай федэрацыі ўніверсітэцкага спорту (FISU). Базай для правядзення чэмпіянату будзе самы маштабны мультыфункцыянальны культурна-спартыўны комплекс Беларусі «Мінск-арэна». Чэмпіянат упершыню будзе праводзіцца на крытай лядовай пляцоўцы з 400-метровай бегавой дарожкай. Гэта дазволіць арганізатарам не залежаць ад умоў надвор'я.

На дадзены момант колькасныя заяўкі паступілі ад 15 краін, уключаючы Беларусь. Самая вялікая дэлегацыя чакаецца з Расіі. Удзел у спаборніцтвах прымуць 15 расійскіх канькабежцаў. Па 12 чалавек у складзе каманд Польшчы і Нідэрландаў. Таксама на мінскім лёдзе паспаборнічаюць прадстаўнікі Казахстана, Італіі, Японіі, ЗША, Кітая, Эстоніі, Чэхіі, Швецыі, Венгрыі, Індыі, Фінляндыі, Украіны. Заяўкі на ўдзел у турніры ў якасці валанцёраў ужо падалі 80 студэнтаў вядучых устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі.

Талісманам IV чэмпіянату свету стане ласка Алесь. Менавіта гэты дзіўны звярок быў абраны па выніках рэспубліканскага конкурсу, у якім прынялі ўдзел студэнты і школьнікі краіны.

Прэс-рэліз

12.02.2018