УНИВЕРСIТЭТ

Універсітэт расчыніў дзверы для будучых абітурыентаў

24 лістапада 2017 г. у БарДУ адбылося традыцыйнае прафарыентацыйнае мерапрыемства - Дзень адкрытых дзвярэй, у якім прынялі ўдзел больш за 400 будучых выпускнікоў з Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Школьнікі, іх бацькі і педагогі змаглі на свае вочы ўбачыць умовы, у якіх навучаюцца сучасныя студэнты, асабіста пагутарыць з прадстаўнікамі факультэтаў і атрымаць вычарпальную інфармацыю пра шматлікія спецыяльнасці БарДУ.

Афіцыйную частку адкрыў першы прарэктар універсітэта кандыдат педагагічных навук дацэнт А.М.Унсовіч. У выступленні пад назвай «Сем прычын для паступлення ў БарДУ» ён падрабязна распавёў аб усіх перавагах навучання ў БарДУ.

Дэканы факультэтаў зрабілі акцэнт на тое, якія адукацыйныя, навуковыя і творчыя перспектывы адкрываюцца перад студэнтамі ўніверсітэта. Студэнты – удзельнікі шматлікіх творчых калектываў БарДУ падрыхтавалі яркае і маляўнічае шоу, дэманструючы свае сцэнічныя таленты і ствараючы святочную атмасферу.

Працягнулася мерапрыемства азнаямленчай экскурсіяй «БарДУ-квэст», падчас якой госці наведалі вучэбна-лабараторныя карпусы і спартыўны комплекс універсітэта. У завяршэнне наведвальнікі адправіліся на шматлікія адкрытыя заняткі, скарысталіся паслугамі студэнцкага прафарыентацыйнай цэнтра, прынялі ўдзел майстар-класах і трэнінгах.

29.11.2017