УНИВЕРСIТЭТ

Ва ўніверсітэце адбыўся XI Міжнародны сімпозіум цюркскай культуры, мастацтва і абароны культурнай спадчыны «Развіццё турэцка-беларускіх адносін»

23 кастрычніка 2017 года ва ўніверсітэце адбыўся XI Міжнародны сімпозіум цюркскай культуры, мастацтва і абароны культурнай спадчыны «Развіццё турэцка-беларускіх адносін». У рамках мерапрыемства адбылося пленарнае пасяджэнне, арганізаваны дзве дыскусійныя пляцоўкі. Да ўвагі ўдзельнікаў сімпозіума была прадстаўлена выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Беларускія і турэцкія традыцыі».

З прывітальным словам да ўдзельнікаў сімпозіума звярнуліся В.І. Качурка, рэктар Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Ахмет Айтач, генеральны сакратар сімпозіума і куратар выставы (Універсітэт Сельчук), Асман Кундураджы, сустаршыня сімпозіума, прафесар Універсітэта Сельчук, Нэджаці Дэмир, дырэктар Інстытута свету цюркаў (Германія) .

На сімпозіуме выкладчыкамі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта было прадстаўлена больш за 20 дакладаў па актуальных пытаннях у галіне адукацыі, культуры і мастацтва.

Бакі  абмяняліся падзячнымі лістамі, памятнымі падарункамі. Сумесная арганізацыя XI Міжнароднага сімпозіума цюркскай культуры, мастацтва і абароны культурнай спадчыны паслужыць стымулам для далейшага развіцця ўсталяваных адносін і рэалізацыі міжнародных праектаў.

27.10.2017