УНИВЕРСIТЭТ

Адбылося першае пасяджэнне савета Студэнцкага навуковага таварыства БарДУ ў 2017/2018 навучальным годзе

13 кастрычніка 2017 года адбылося першае пасяджэнне савета СНТ універсітэта пры ўдзеле прарэктара па навуковай рабоце У.У. Клімука, а таксама адказнага за навуковую работу на інжынерным факультэце Ю.Я. Горбач.

Па выніках рэарганізацыі складу СНТ ўніверсітэта намеснікам кіраўніка СНТ прызначаны студэнт 2-га курса факультэта педагогікі і псіхалогіі У.С. Кіцун, намеснікам кіраўніка на інжынерным факультэце прызначаны студэнт 4-га курса інжынернага факультэта Д.І. Сандруцкі, намеснікам кіраўніка на факультэце педагогікі і псіхалогіі прызначана студэнтка 2-га курса факультэта педагогікі і псіхалогіі Дз.У. Філіповіч, намеснікам кіраўніка на факультэце славянскіх і германскіх моў прызначана студэнтка 2-га курса факультэта славянскіх і германскіх моў Д.А. Паўлоўская.

Абноўленымі складамі актываў СНТ факультэтаў універсітэта былі прадстаўлены падрыхтаваныя самапрэзентацыі, якія складаюцца з эмблемы, дэвізу і відэа. Працэс падрыхтоўкі самапрэзентацыі актываў СНТ універсітэта згуртаваў студэнтаў і павысіў іх унутраную матывацыю да дасягнення новых вяршынь у студэнцкім жыцці.

Варта адзначыць, што на пасяджэнні абмяркоўваліся тыя самыя новыя вяршыні для кожнага з удзельнікаў СНТ, а менавіта - задачы СНТ на бягучы семестр навучальнага года: арганізацыя міжфакультэцкай інтэлектуальнай гульні, правядзенне дыскусій з міждысцыплінарным кантэкстам, прыцягненне студэнтаў да навуковай дзейнасці шляхам арганізацыі метадычных семінараў на факультэтах «Першыя крокі да навуковага артыкула».

За праведзены першы крок да згуртавання актываў СНТ універсітэта студэнтам аб'яўлены прарэктарам па навуковай рабоце падзякі, а таксама ўручаны салодкія прызы ад пярвічнай арганізацыі БРСМ універсітэта.

17.10.2017