УНИВЕРСIТЭТ

Сардэчна запрашаем, першакурснік - 2017!

Традыцыйнае свята пасвячэння першакурснікаў у студэнты прайшло 1 верасня ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце.

Для новага, трынаццатага пакалення студэнцкай моладзі былі падрыхтаваны інтэрактыўныя пляцоўкі, сюрпрызы і віншаванні, творчыя падарункі і, безумоўна, тэатралізаваны абрад пасвячэння, падчас якога амаль пяцьсот першакурснікаў урачыста прынялі Клятву студэнта.

З уступленнем у шэрагі студэнцкай супольнасці і з Днём ведаў першакурснікаў павіншавалі рэктар універсітэта, прафесар В.І. Качурка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Т.Р. Якубовіч, кіраўнік спраў Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта А.М. Сямашка і іншыя пачэсныя госці святочнага мерапрыемства.

Сімвалічны «Студэнцкі білет» і сімвалічная «Заліковая кніжка» былі ўручаны першакурснікам, якія набралі пры паступленні ва ўніверсітэт самыя высокія балы.

Па ўжо існуючай добрай традыцыі благаславілі першакурснікаў на паспяховае навучанне прадстаўнікі духавенства настаяцель прыхода храма святога благавернага князя Аляксандра Неўскага Віталь Лазоўскі і настаяцель Рымска-каталіцкай парафіі святога Зыгмунта Багдан Крыньскі.

Завяршылася святочнае мерапрыемства канцэртам мастацкіх калектываў аддзела культуры і творчасці БарДУ.

05.09.2017