УНИВЕРСIТЭТ

Пацвердзілі ганаровае званне!

Удзельнікі народнай студыі эстраднай песні «Талент» аддзела культуры і творчасці БарДУ з поспехам прайшлі чарговы творчы экзамен і ўжо ў другі раз пацвердзілі сваё ганаровае званне.

Пад кіраўніцтвам Н.Л. Семянковай была падрыхтавана справаздачная канцэртная праграма «Мір усім», у якую ўвайшлі выдатныя творчыя нумары, выкананыя таленавітымі вакалістамі студыі К. Кобрын, Т. Кузьміч, Г. Райнль, Р. Жанкевічам, Я. Канановіч, А. Петрушкевіч, А. Паньковым, Ч. Байрамавым, А. Бохан, А. Мазур, Н. Пратасевіч.

Рэспубліканская атэстацыйная камісія дала высокую ацэнку сцэнічнай культуры і ўзроўню выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў студыі і творчай дзейнасці калектыву ў цэлым. Згодна Рашэнню калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта № 9 ад 23 мая 2017 г. студыя эстраднай песні «Талент» установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» пацвердзіла званне «народны аматарскі калектыў мастацкай творчасці».

Віншуем кіраўніка і ўсіх удзельнікаў народнай студыі эстраднай песні «Талент» і жадаем цікавых выканальніцкіх рашэнняў і абавязковага ўвасаблення новых творчых ідэй!

23.06.2017