УНИВЕРСIТЭТ

Стажыроўка ў НДЦ «Курчатаўскі інстытут»

З 5 па 10 лістапада 2018 года старшы выкладчык кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін А.В. Шах прайшоў кароткатэрміновую стажыроўку ў вылічальным цэнтры на базе Нацыянальнага даследчага цэнтра «Курчатаўскі інстытут» (РФ, г. Масква) па напрамку «Устройства і функцыянаванне суперкамп'ютараў (на прыкладзе НДЦ «Курчатаўскі інстытут»)».

Падчас стажыроўкі А.В. Шах выступіў з дакладам на тэму «Інфармацыйная сістэма таргетавання рэкламных ролікаў па гендарнай прыкмеце», наведаў лекцыі дырэктара НДЦ «Курчатаўскі інстытут», доктара фізіка-матэматычных навук А.Я. Благава на тэму «Інфраструктура сінхронна-нейтронных даследаванняў. Стан і перспектывы», дарадцу дырэктара НДЦ «Курчатаўскі інстытут» А.Ю. Гагарынскага на тэму «Ядзерны сектар у сусветнай і расійскай энергетыцы» і дырэктара Інстытута фізікі высокіх энергій імя А.А. Лагунова НДЦ «Курчатаўскі інстытут», доктара фізіка-матэматычных навук, акадэміка С.В. Іванова на тэму «Паскаральны комплекс У-70: статус і планы развіцця» і «Цэнтр іоннай прамянёвай тэрапіі на базе паскаральнага комплексу У-70».

Таксама наведаў Курчатаўскі комплекс сінхратронна-нейтронных даследаванняў, дзе азнаёміўся з устройствам і працай тэрмаядзернай устаноўкі Такамак Т-10 і працэсам зборкі Такамак Т-15, азнаёміўся з працай Рэсурснага цэнтра зондавай і электроннай мікраскапіі «Наназонд», Рэсурснага цэнтра малекульнай і клетачнай біялогіі «Малбiятэх», Рэсурснага цэнтра нейракагнітыўных даследаванняў «Нейрон», Рэсурснага цэнтра ядзерна-фізічных метадаў даследаванняў «Кагнiмед», Рэсурсанага цэнтра арганічных і гібрыдных матэрыялаў «Палімер», Рэсурснага цэнтра лабараторных рэнтгенаўскіх метадаў «Рэнтген», Рэсурснага цэнтра электрафізічных метадаў «Электрафізіка», Рэсурснага цэнтра Інстытута фізікі высокіх энергій імя А.А. Лагунова, дзе азнаёміўся з прыладай дзеючага паскаральніка пратонаў У-80.

19.11.2018