УНИВЕРСIТЭТ

Сустрэча студэнтаў інжынернага факультэта з прадстаўніком JazzTeam

2 кастрычніка ў сценах Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла сустрэча прадстаўніка ПУП па аказанні паслуг «JazzTeam» Надзеi Скалабан са студэнтамі 3-га і 4-га курсаў спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі».

JazzTeam - гэта маладая інавацыйная кампанія з офісамі ў Салігорску і Мінску, створаная экспертамі з досведам распрацоўкі праграмнага забеспячэння з выкарыстаннем тэхналогій і платформы Java (J2SE, J2EE, Android, SOA, OSGI, Automation, Open Source).Кампанія іаказвае шырокі спектр інавацыйных паслуг на сусветным IT-рынку.

На сустрэчы Надзея Скалабан пазнаёміла студэнтаў з сучаснымі тэндэнцыямі ў распрацоўцы праграмных прадуктаў, партрабаваннямі да выпускнікоў універсітэта, накіраваных на кар'еру ў вядучых IT-кампаніях, і прапанавала зацікаўленым студэнтам выслаць сваё рэзюмэ і паспрабаваць выкарыстаць свае веды ў вырашэнні практычных заданняў, пры гэтым адзначыўшы важнасць валодання замежнымі мовамі для сучасных спецыялістаў у кожнай галіне дзейнасці. Па выніках выканання заданняў студэнты могуць быць запрошаны на суразмову і пераддыпломную практыку з магчымасцю далейшага працаўладкавання ў кампаніі.

Мерапрыемства папраходзіла цікава і пазнавальна. Выпускнікі актыўна бралі ўдзел у дыялогу, задавалі пытанні не толькі па спецыяльнасці, але і па звестках працаўладкавання, сацыяльных умоў і вольнага часу супрацоўнікаў кампаніі JazzTeam.

08.10.2018