УНИВЕРСIТЭТ

Мастацкія калектывы БарДУ выступілі на гарадскім свяце-кірмашы «Свята Бульбы-2018»

Традыцыйнае восеньскае свята прайшло ў Баранавічах 22 верасня. У цэнтры горада, каля кінатэатра «Кастрычнік» разгарнуўся святочны гандаль «Смачны кірмаш», а на сцэнічнай пляцоўцы адбыўся марафон выступленняў творчых калектываў горада і раёна.

Аднымі з першых у канцэртнай праграме «Беларуская хата на бульбу і гасцей багата» выступілі ўдзельнікі мастацкіх калектываў аддзела культуры і творчасці БарДУ. Для жыхароў і гасцей горада прагучалі песні на беларускай мове і інструментальныя кампазіцыі ў выкананні вакалістаў народнай студыі эстраднай песні «Талент» і народнага інструментальнага ансамбля «Музычны гасцінец».

Творчыя віншаванні нашых артыстаў, нягледзячы на халодны подых восені і капрызы надвор'я, былі напоўнены цеплынёй і пазітыўнымі эмоцыямі!

27.09.2018