УНИВЕРСIТЭТ

Навуковым калектывам інжынернага факультэта праводзяцца даследаванні па фінансаваным праекце

На інжынерным факультэце на кафедры тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі ідзе праца над праектам па тэме «Устанаўленне асаблівасцей адаптацыі мэрыcтэмных раслін суніцы садовай Fragaria×ananassa Duch. у нестэрыльных умовах пры выкарыстанні рэсурсазберагальных святлодыёдных апрамяняльнікаў».

Удзельнікамі праекта з'яўляюцца супрацоўнікі кафедры Д.С. Мароз, кандыдат біялагічных навук; М.Ю. Шпак, выкладчык, і студэнтка групы Ас-31 спецыяльнасці «Аграномія» А.А. Пятроўская.

Праект быў прыняты да фінансавання ў рамках рэалізацыі конкурсу БРФФД «Навука-М»-2018 па напрамку аграрна-біялагічных навук.

25.09.2018