УНИВЕРСIТЭТ

У рамках праграмы Erasmus + інжынерны факультэт БарДУ наведалі прадстаўнікі Беластоцкага тэхнічнага універсітэта

З 28 па 31 мая інжынерны факультэт наведалі прадстаўнікі Беластоцкага тэхнічнага ўніверсітэта - доктоа Збігнеў Кулеша (Dr.Zbigniew Kulesza) (віцэ-дэкан па супрацоўніцтве  на факультэце машынабудавання) і доктар Караль Галяк (Dr. Karol Golak) (аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і вытворчасці). Госці сустрэліся з кіраўніцтвам Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, для іх была праведзена экскурсія па ўніверсітэту, па лабараторыях інжынернага факультэта, арганізаваны круглы стол. На сустрэчы супрацоўнікі інжынернага факультэта і прадстаўнікі Беластоцкага тэхнічнага ўніверсітэта абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва ў галіне абмену студэнтамі ў рамках праграмы Erasmus+ і напрамкі навукова-даследчых сумесных работ. У рамках візіту Dr.Zbigniew Kulesza прадставіў падрабязную прэзентацыю Беластоцкага тэхнічнага ўніверсітэта, Dr.Karol Golak прачытаў курс лекцый па CAD/CAM сістэм на англійскай мове. У апошні дзень візіту для гасцей была арганізавана экскурсія ў палацава-замкавы комплекс Нясвіж.

04.06.2018