УНИВЕРСIТЭТ

Падведзены вынікі конкурсу «Лепшая крэатыў-каманда БарДУ»

У канцэртна-актавай зале ўніверсітэта ў прысутнасці супрацоўнікаў аддзела культуры і творчасці, намеснікаў дэканаў па выхаваўчай рабоце факультэтаў і ўдзельнікаў творчых калектываў былі падведзены вынікі праекта «Лепшая крэатыў-каманда БарДУ» (сезона верасень–снежань).

Студэнты прымалі ўдзел у наступных конкурсных мерапрыемствах: фестываль «Таленты БарДУ-2017» (паказ візітоўкі-прывітання), дыскатэка да Дня студэнта і вечарынка «Новы год стукаецца ў дзверы, або Не адзін дома» (выпуск афішы, афармленне фотазоны, творчыя нумары), конкурс «На самую арыгінальную Ёлачку БарДУ».

За кожнае мерапрыемства члены кампетэнтнага журы АКіТ выстаўлялі балы і па выніках вызначылі пераможцаў у наступных намінацыях:

  • «Лепшая візітоўка-прывітанне» – крэатыў-каманда «Гаечка» інжынернага факультэта;
  • «Лепшы навагодні выраб дэкаратыўна-прыкладной тэхнікі» – крэатыў-каманда «IQ» факультэта педагогікі і псіхалогіі;
  • «Лепшы дызайн афішы культурна-дасугавай праграмы» – крэатыў-каманда «International team» факультэта эканомікі і права;
  • «Лепшае афармленне фотазоны культурна-дасугавай праграмы» – крэатыў-каманда «VIP» факультэта славянскіх і германскіх моў.

Вырваўшыся наперад з мінімальным адрывам у некалькі балаў, званне «Лепшая крэатыў-каманда БарДУ» у цяперашнім сезоне атрымала крэатыў-каманда факультэта эканомікі і права «International team»!

Сезон «люты–май» ужо пачаўся, і мы чакаем новых ідэй і цікавых сюрпрызаў ад крэатыў-каманд!

03.03.2018