УНИВЕРСIТЭТ

Навагодняй казкай парадавалі дзяцей выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта

«Прыгоды каля Навагодняй Ёлкі...» – так называлася тэатралізаванае навагодняе прадстаўленне народнага маладзёжнага тэатра мініяцюр «Сафіт» (рэжысёр-пастаноўшчык Г.У. Грэзе), гледачамі і ўдзельнікамі якога сталі прыгожа апранутыя хлапчукі і дзяўчынкі – дзеці выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта. Гісторыя са знікненнем посаха Дзеда Мароза, вясёлай і добрай (на здзіўленне) Бабай Ягой, шкоднай Кікімарай і ласкавым Сабачкам-Барбосікам – сімвалам 2018 года, прымусіла маленькіх гледачоў перажываць. Але любая казка мае шчаслівы фінал: чароўны посах Дзеда Мароза знайшоўся, і дзетвара радасна вадзіла карагоды вакол Ёлкі, спявала ёй песні, адгадвала загадкі, гуляла ў паравозік і разам са сваімі бацькамі, бабулямі і дзядулямі адрывалася ў танцавальным навагоднім флэшмобе.

А самым яркім завяршэннем навагодняй казкі сталі падарункі, якія дзеці атрымалі з рук Дзеда Мароза, Снягуркі і казачных персанажаў. Навагодняе свята, падрыхтаванае аддзелам культуры і творчасці сумесна з прафсаюзнай арганізацыяй супрацоўнікаў БарДУ (старшыня І.М. Мякіш), прайшло цікава, заўзята і весела.

Няхай жа Новы 2018 год будзе мірным, шчаслівым і радасным, і хай дзіцячы смех не змаўкае каля святочных Ёлак!

29.12.2017