УНИВЕРСIТЭТ

Гарадская канферэнцыя навучэнцаў «Моладзь. Творчасць. Інтэлект»

9 снежня 2017 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 г. Баранавічы» прайшла 22-я гарадская канферэнцыя (конкурс даследчых работ) навучэнцаў «Моладзь. Творчасць. Інтэлект» пры ўдзеле Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

На ўрачыстым адкрыцці канферэнцыі з прывітальным словам выступілі прарэктар па навуковай рабоце БарДУ кандыдат эканамічных навук, дацэнт Клімук Уладзімір Уладзіміравіч і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта Пузікаў Сяргей Валер'евіч.

У.У.Клімук адзначыў важнасць развіцця навуковага патэнцыялу навучэнскай моладзі, аказання ёй прафесійнай падтрымкі ў навукова-даследчай дзейнасці і стымуляванні навуковых ініцыятыў школьнікаў і гімназістаў у напрамку стварэння практычна значных і карысных распрацовак для Рэспублікі Беларусь.

На канферэнцыі былі прадстаўлены 18 секцый: англійская мова, замежныя мовы, біялогія і экалогія, гісторыя – культурная спадчына і сучаснасць, чалавек і сучаснае грамадства, лінгвістыка (руская, беларуская), літаратуразнаўства (рускае, беларускае), доследна-эксперыментальная дзейнасць для вучняў 4-х класаў (дзве секцыі), матэматыка, фізіка і астраномія, інфарматыка і інфармацыйныя тэхналогіі, хімія і экалогія, геаграфія 21 стагоддзя: погляд юнага даследчыка, псіхалогія, працоўнае навучанне.

Прафесарска-выкладчыцкі склад Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта выступіў у ролі старшыняў журы секцый: Пінюта Ірына Вячаславаўна – дацэнт кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі, кандыдат педагагічных навук; Булатая Алена Васільеўна – выкладчык кафедры тэорыі і практыкі германскіх моў; Трысцень Клаўдзія Сямёнаўна – дацэнт кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт; Нікашына Галіна Аляксандраўна – дацэнт кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій, кандыдат педагагічных навук, дацэнт; Несцяровіч Тамара Іосіфаўна – старшы выкладчык кафедры агульнага і прыкладнога мовазнаўства; Фянчук Алег Мікалаевіч –  старшы выкладчык кафедры філалогіі, кандыдат філалагічных навук; Томчык Дзмітрый Сяргеевіч – загадчык кафедры агульнага і прыкладнога мовазнаўства; Косціна Жанна Вячаславаўна – старшы выкладчык кафедры філалогіі; Дземідовіч Анатоль Віктаравіч – загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, кандыдат гістарычных навук; Літвінскі Аляксандр Уладзіміравіч – дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, кандыдат гістарычных навук; Кірухова Алена Мікалаеўна – загадчык кафедры фізіка-матэматычных дысцыплін і інфарматыкі; Качкар Галіна Вячаславаўна – выкладчык кафедры фізіка-матэматычных дысцыплін і інфарматыкі; Шах Аляксандр Васільевіч – загадчык кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій, магістр тэхнічных навук; Зуеў Уладзімір Мікалаевіч – старшы выкладчык кафедры прыродазнаўчых дысцыплін; Рындзевіч Сяргей Канстанцінавіч – дацэнт кафедры прыродазнаўчых дысцыплін, кандыдат біялагічных навук, дацэнт; Багдановіч Ірына Аркадзьеўна – загадчык кафедры абсталявання і аўтаматызацыі вытворчасці, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт; Руднева Ганна Эдуардаўна – старшы выкладчык кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій, магістр педагагічных навук; Яцэнка Таццяна Яўгенаўна – загадчык кафедры псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук.

На секцыях адбылася плённая дыскусія навукоўцаў, якія сказалі сваё важкае слова ў навуцы, і даследчыкаў-пачаткоўцаў. У абмеркаванні секцыйных выступленняў навучэнцаў таксама прыняў удзел У.У.Клімук. Увазе членаў журы былі прадстаўлены вынікі тэарэтычных і эмпірычных даследаванняў, навукова-практычныя распрацоўкі школьнікаў і гімназістаў. Конкурсныя працы прадэманстравалі цікавы і арыгінальны погляд юных даследчыкаў на навуку.

15.12.2017