УНИВЕРСIТЭТ

Універсітэт расчыніў дзверы для будучых абітурыентаў

18 лютага 2017 г. у БарДУ адбылося традыцыйнае прафарыентацыйнае мерапрыемства - Дзень адчыненых дзвярэй. Школьнікі і іх бацькі змаглі на свае вочы ўбачыць умовы, у якіх навучаюцца сучасныя студэнты, асабіста пагутарыць з прадстаўнікамі факультэтаў і атрымаць вычарпальную інфармацыю пра шматлікія спецыяльнасці БарДУ.

Адкрываючы афіцыйную частку са сцэны канцэртна-актавай залы, першы прарэктар універсітэта А.М.Унсовiч падрабязна распавёў пра ўсе перавагі навучання ў БарДУ. Дэканы факультэтаў зрабілі акцэнт на тое, якія адукацыйныя, навуковыя і творчыя перспектывы адкрываюцца перад студэнтамі ўніверсітэта. Адказны сакратар прыёмнай камісіі спыніўся на тыповых пытаннях, якія ўзнікаюць у абітурыентаў у час уступнай кампаніі.

Студэнты-ўдзельнікі шматлікіх творчых калектываў БарДУ падрыхтавалі яркае і маляўнічае шоў, дэманструючы свае сцэнічныя таленты і ствараючы святочную атмасферу.

Госці ўніверсітэта наведалі вучэбна-лабараторныя карпусы і шматлікія адкрытыя заняткі, скарысталіся паслугамі студэнцкага прафарыентацыйнай цэнтра, прынялі ўдзел у майстар-класах і розыгрышы сувеніраў ад БарДУ.

20.02.2017