УНИВЕРСIТЭТ

Адукацыйны семінар для куратараў вучэбных груп і выкладчыкаў універсітэта «Студэнт — выкладчык — псіхолаг: ад даверу да ўзаемадзеяння» адбыўся ў БарДУ

Ва ўніверсітэце 8 лютага прайшоў адукацыйны семінар для куратараў вучэбных груп і выкладчыкаў універсітэта «Студэнт — выкладчык — псіхолаг: ад даверу да ўзаемадзеяння». Арганізавала семінар педагог-псіхолаг універсітэта В.М. Бабылёва. 

У працэсе дыялогу адбылося абмеркаванне перспектыў супрацоўніцтва ўдзельнікаў псіхолага-педагагічнага суправаджэння адукацыйнага працэсу. Удзельнікі семінара ўзгаднілі свае ўяўленні аб псіхалагічных асаблівасцях асобы студэнтаў як асновы планавання выхаваўчай работы ў навучальных групах. Акрамя таго, куратары і выкладчыкі скарысталіся магчымасцю атрымаць адказы педагога-псіхолага В.М. Бабылёвай і педагога сацыяльнага С.М Атоўка на  пытанні, якія тычацца сацыяльна-псіхолага-педагагічнага ўзаемадзеяння ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу. Былі выказаны пажаданні пра змест і формы далейшага супрацоўніцтва.

12.02.2018