УНИВЕРСIТЭТ

Другія Флер’янаўскія чытаннi адбылiся

28 чэрвеня па ініцыятыве «Студэнцкай майстэрні інавацый» і бібліятэкі БарДУ адбыліся  другія Флер’янаўскія чытаннi ў сядзібе Бохвіцаў у в. Флер’янава Ляхавіцкага раёна. Гучалі выступленні супрацоўнікаў бібліятэкі БарДУ, удзельнікаў «Студэнцкай майстэрні інавацый», літаратурна-музычнай гасцінай «Ветразь», клуба ветэранаў вайны і працы «Беспокойные сердца» (ГДК г. Баранавічы), школьнікаў, паэтаў К.С.Трысцень, А.К.Корнева, В.В.Бястолкава, кампазітара І.І.Асоса.

Прысутныя павіншавалі з юбілеем Героя Сацыялістычнай Працы Траццяка Генрыха Міхайлавіча і падзякавалі за самаадданую працу па захаванні культурнай спадчыны нашага мінулага. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел таксама жыхары вёскі. Студэнты – будучыя педагогі – змаглі прафесійна арганізаваць гульнёвую пляцоўку і пасябраваць з вясковымі школьнікамі, якія з нецярпеннем чакаюць студэнтаў зноў у госці.

Выказваем падзяку гаспадарам сядзібы Г.М.Траццяку, Л.П.Траццяк, рэктару ўніверсітэта В.І.Качурку, прарэктару па выхаваўчай рабоце П.І.Папко, дырэктару ЗАТ "Фермент" В.В. Бястолкаву  за падтрымку мерапрыемства.

06.07.2017