УНИВЕРСIТЭТ

На інжынерным факультэце працягваюцца сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

29 лістапада 2024 года у рамках рэалізацыі інфармацыйна-асветніцкага праекта «Моладзь для Беларусі!» адбылася сустрэча з Райко Аляксеем Іванавічам, членам Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, са студэнтамі 3-4 курсаў спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі».

Тэма сустрэчы «Дасягненні Рэспублікі Беларусь за апошнія 30 гадоў». Акцэнтавалася ўвага студэнтаў і на перспектывах сацыяльнага, эканамічнага, палітычнага развіцця краіны. Адмысловая ўвага нададзена пытанням правядзення электаральнай кампаніі 2025 гады па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнімаліся і праблемныя пытанні, звязаныя з выкарыстаннем штучнага інтэлекту, недапушчэннем уцечкі персанальных дадзеных.

Падводзячы вынікі сустрэчы, Аляксей Іванавіч зазначыў: не варта думаць, што ў краіне ўсё зроблена і сфарміравана, спыняцца на дасягнутым нельга. Рэспубліка Беларусь актыўна развіваецца. Сучасная моладзь - наша будучыня!

04.12.2024