УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты інжынернага факультэта ў арганізацыях-заказчыках кадраў

12 лістапада студэнты і выкладчыкі інжынернага факультэта наведалі кампанію «НІВА-ХОЛДЫНГ» (г. Салігорск) і філіял кафедры тэхналогіі і абсталявання машынабудавання, размешчаны на базе ААТ «ЛМЗ Універсал».

Для студэнтаў 3-га курса спецыяльнасцей «Тэхналогія машынабудавання» і «Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій» арганізаваны аглядныя экскурсіі па прадпрыемствах холдынгу: філіялу УВП «Ніва» - «Завод горна-шахтавага абсталявання» і ААТ «ЛМЗ Універсал», а таксама праведзены лабараторныя заняткі па дысцыплінах «Металарэжучыя станкі», «Гідра і пнеўмапрывад і гідра-пнеўмааўтаматыка» і «Дэталі машын».

Адбыўся круглы стол з прадстаўнікамі «НІВА-Холдынг». На сустрэчы прысутнічалі В.У.Клімук, першы прарэктар УА БарДУ, Л.Л.Сотнік, дэкан інжынернага факультэта, У.А. Дрэмук загадчык кафедры, Т.Я.Багданава, старшы выкладчык. Разгледжаны пытанні работы сумеснай навукова-тэхнічнай лабараторыі ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» і УВП «НІВА-Холдынг».

14 лістапада студэнты спецыяльнасцей «Эксплуатацыя наземных транспартных і тэхналагічных машын і комплексаў», «Тэхналогія машынабудавання», «Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій» сумесна з дэканам інжынернага факультэта Сотнікам Л. Л., старшымі выкладчыкамі Багданавай Т. Я. і Патапавым В.А. наведалі беларуска-кітайскае сумеснае прадпрыемства па зборцы кітайскіх легкавых аўтамабіляў Geely СЗАТ «БЕЛДЖЫ» (г. Барысаў).

Студэнты пабывалі ў зварачным цэху, дзе ўсталявана перадавое нямецкае і аўстрыйскае зварачнае абсталяванне, пазнаёміліся з тэхналогіяй CMT (Cold Metal Transfer), распрацаванай аўстрыйскай кампаніяй Fronius. Наведалі зборачны цэх, убачылі аўтаматызаваны зборачны працэс падборкі шын, дзвярэй, прыборных панэляў, пярэдняга і задняга навісяў, а таксама маторнага адсека. Увесь працэс ажыццяўляецца робатамі, што забяспечвае высокую якасць і памяншае верагоднасць пашкоджання кузава.

Таксама была арганізавана сустрэча з кіраўніцтвам прадпрыемства па пытанні супрацоўніцтва ў рамках дагавора аб узаемадзеянні.

27.11.2024