УНИВЕРСIТЭТ

У БарДУ завяршыўся міжнародны марафон ініцыятыў «У падзяку Вялікай Перамозе!»

У перыяд з 22 лютага па 9 мая сотні хлопцаў і дзяўчат з больш чым 30 устаноў адукацыі Беларусі, г. Баранавічы і краін блізкага замежжа рэалізоўвалі ініцыятывы ў гонар 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. На працягу 75 дзён з дня старту ўдзельнікамі марафону было рэалізавана больш за 60 ініцыятыў (стартапы, акцыі, флэшмобы, ушанаванне ветэранаў і інш.) пад дэвізам «У падзяку Вялікай Перамозе!».

Усе ўдзельнікі марафону былі ўзнагароджаны падзячнымі лістамі і медалямі ўдзельнікаў марафону.

Спецпрызам былі ўзнагароджаны аўтары самай:

  • шчырай ініцыятывы - Н.Я.Лебедзева, выхавальнік ДУДА «Яслі-сад г. Баранавічы»;
  • масавай ініцыятывы - кафедра тэорыі і практыкі фізічнай культуры БарДУ (загадчык Н.І.Філімонава), ДУА «Гімназія №5 г. Баранавічы», ДУА «СШ №12 г. Баранавічы»;
  • творчай ініцыятывы - вучэбная група БА-31 факультэта эканомікі і права БарДУ, студэнцкі савет інтэрната па вул.Убарэвіча, 22, крэатыў-каманды аддзела культуры і творчасці БарДУ, ДУА «СШ №9 г. Баранавічы», ДУА «СШ №17 г. Баранавічы»;
  • «заражаючай» ініцыятывы - вучэбная група М-31 факультэта эканомікі і права БарДУ;
  • актыўны і «заражаючы» ініцыятар - М.С.Чарняк, выкладчык, адказны за выхаваўчую працу на факультэце эканомікі і права;
  • інтэрнацыянальнай ініцыятывы - вучэбная група БА-21 факультэта эканомікі і права БарДУ, Тамбоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Г.Р.Дзяржавіна;
  • рознаўзроставай ініцыятывы (удзел прымалі прадстаўнікі ўсіх узроставых пакаленняў) - студэнцкі савет інтэрната па вул.Убарэвіча, 20, ДУА «СШ №9 г. Баранавічы»;
  • хэндмэйд-ініцыятывы - Ю.Трускоўскі, студэнт 1-га курса інжынернага факультэта БарДУ, ДУА «Гімназія №4 г. Баранавічы», ДУА «СШ №10 г. Баранавічы», ДУА «СШ№21 г. Баранавічы»;
  • лепшай ініцыятывы-даследавання - прафсаюзная арганізацыя студэнтаў універсітэта, студэнтка III курса факультэта славянскіх і германскіх моў Д.Паўлоўская.

Аргкамітэт міжнароднага марафона моладзевых ініцыятываў выказвае ПАДЗЯКУ ўсім удзельнікам!

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

14.05.2019