УНИВЕРСIТЭТ

Прадстаўніцтва студэнтаў факультэта педагогікі і псіхалогіі на XVII Семінары студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі

На базе Мінскай духоўнай семінарыі 23-24 лістапада праходзіў XVII Семінар студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі «Праваслаўная царква ў гісторыі і культуры Беларусі».

У працы семінара прынялі ўдзел студэнт групы ПП-41 Скрыпінскі Максім (даклад на тэму «Роля і методыка рэлігійных арганізацый у рэабілітацыі нарказалежных»), студэнтка групы ПА-41 Вабішчэвіч Юлія (даклад на тэму «Францыск Скарына – пытанне аб канфесійнай прыналежнасці беларускага першадрукара») і студэнтка групы ПА-41 Капуста Ганна (даклад на тэму «Вялікая княгіня Лізавета Фёдараўна: шлях ад лютэранства да праваслаўя (да 100-годдзя мучаніцкай смерці)»).

Даклады студэнтаў, падрыхтаваныя пад навуковым кіраўніцтвам кандыдата філасофскіх навук, старшага выкладчыка кафедры псіхалогіі Іцэнка Аляксандра Рыгоравіча, выклікалі высокую цікавасць ва ўдзельнікаў семінара, атрымалі высокую ацэнку і былі адзначаны дыпломамі.

Віншуем з заслужанай ацэнкай навуковай ініцыятывы і жадаем далейшых поспехаў у навукова-даследчай дзейнасці!

11.12.2018