УНИВЕРСIТЭТ

Актыўныя і творчыя студэнты БарДУ, у тым лiку, якiя знаходзяцца ў перспектыўным кадравым рэзерве вобласці, прынялі ўдзел у семінары-вучобе ў г. Брэсце

Выязны семінар-вучоба для актывістаў універсітэта прайшоў на базе ААТ «Савушкін прадукт» у г. Брэсце. Суарганізатарам семінара выступіў Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт. Для студэнтаў было арганізавана наведванне вытворчых памяшканняў і лагістычнага цэнтра, а таксама дэгустацыя прадукцыі прадпрыемства.

Велізарнае ўражанне зрабілі на ўдзельнікаў тэхналогіі і спосабы перапрацоўкі, вырабу і збыту малочных прадуктаў. Напрыклад, на працягу сутак прадпрыемства перапрацоўвае каля 3 тон малака, а збыт прадукцыі ажыццяўляецца праз кампутарызаваны лагістычны цэнтр,  загрузка адной машыны ажыццяўляецца на працягу 20 хвілін.

ААТ «Савушкін прадукт» - лідар малочнай галіны Рэспублікі Беларусь, адзін з найбуйнейшых вытворцаў натуральнай малочнай прадукцыі Усходнееўрапейскага рэгіёну. Кампанія не толькі ўзначальвае рэйтынг эфектыўна працуючых прадпрыемстваў харчовай галіны краіны, але і вось ужо больш за 15 гадоў з’яўляецца фаварытам спажывецкіх пераваг беларусаў. А прадукцыя кампаніі атрымлівае прызнанне на міжнародным узроўні і вышэйшыя ўзнагароды ў такіх аўтарытэтных конкурсах, як Superior Taste Award (Бельгія) і Monde Selection (Бельгія).

У кампаніі прымяняюцца лепшыя ў сусветнай малочнай індустрыі тэхналогіі вытворчасці, якія дазваляюць забяспечваць досыць працяглыя тэрміны прыдатнасці натуральных малочных прадуктаў без прымянення кансервантаў пры строгім захаванні тэмпературных рэжымаў транспарціроўкі і захоўвання ад +2 да +6 ° С.

Кампанія ажыццяўляе экспарт прадукцыі больш чым у 30 краін свету.

10.12.2018