УНИВЕРСIТЭТ

Фінал юрыдычнай алімпіяды «ASTRA JURIS-2018» на факультэце эканомікі і права

29 лістапада 2018 года адбылося фінальнае спаборніцтва каманд-удзельніц студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2018. У фінальным туры студэнты прадставілі відэаінтэрв'ю, прынялі ўдзел у конкурсе прамоўніцкага майстэрства, кваліфікавалі дзеянні казачных герояў з прававога пункту гледжання.

Членамі журы ў фінале сталі:

  1. Навіцкі Пётр Міхайлавіч-намеснік Баранавіцкага міжраённага пракурора;
  2. Грыцкевіч Тамара Аляксееўна – загадчык юрыдычнай кансультацыі Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы;
  3. Кміта Мікалай Аляксеевіч-старшыня суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы;
  4. Семянюк Іна Мікалаеўна-начальнік Баранавіцкага міжраённага аддзела Следчага камітэта;
  5. Грыцэвіч Святлана Аляксандраўна-намеснік дэкана факультэта эканомікі і права ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»;
  6. Качурка Васіль Іванавіч - рэктар установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт».

Па выніках фінальнага тура калегія журы вызначыла пераможцаў алімпіяды:

1 месца – каманда № 1, капітан каманды Абрамовіч Андрэй;

2 месца – каманда № 8, капітан каманды Ігар Овдийчук;

3 месца – каманда № 3, капітан каманды Жыцкая Анастасія.

Пераможцы алімпіяды ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі. 

Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў!

Кафедра грамадзянскіх і крымінальна-прававых дысцыплін выказвае падзяку членам журы і спадзяецца на далейшае плённае супрацоўніцтва, а таксама дзякуе Варашкевічу Станіславу і Бандаравец Марыі – вядучым алімпіяды.

10.12.2018