УНИВЕРСIТЭТ

Сустрэчы лідараў факультэтаў ПА ГА «БРСМ» БарДУ з першакурснікамі праходзяць ва ўніверсітэце

Неад’емнай часткай студэнцкага самакіравання нашага ўніверсітэта з’яўляецца БРСМ, а менавіта яго актыў. На сённяшні момант у ліку актывістаў БРСМ налічваецца каля 30 актыўных, ініцыятыўных і дружных, маладых студэнтаў БарДУ, якія на чале з сакратаром ПА ГА «БРСМ» БарДУ К.М. Яўцюшыным імкнуцца зрабіць студэнцкія гады членаў арганізацыі цікавымі, насычанымі, яркімі і незабыўнымі.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці арганізацыі з’яўляюцца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, працаўладкаванне моладзі, падтрымка адоранай і таленавітай моладзі, падтрымка ЗЛЖ, валанцёрства і інш.

Пра гэта і многае іншае распавядаюць першакурснікам ў ходзе сустрэч сакратар ПА ГА «БРСМ» БарДУ К.М. Яўцюшын, другі сакратар А. Сярмяжка і лідары факультэтаў К. Гутар, П. Гаўрылін, Е. Вайцяховіч і П. Церашкова.

БРСМ – вялікая дружная сям’я.

БРСМ – магчымасць ўвасобіць свае ідэі ў рэальнасць.

БРСМ – актыўныя, маладыя і дружныя студэнты.

БРСМ – свет магчымасцяў. 

09.10.2018