УНИВЕРСIТЭТ

Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт у ТОП-10 лепшых ВНУ сярод удзельнікаў Міжнароднага навукова-прафесійнага конкурсу!

Падведзены вынікі III Міжнароднага навукова-прафесійнага конкурсу выкладчыкаў ВНУ «Фарміраванне кампетэнцый ў прафесійнай адукацыі – 2018 (у рамках патрабаванняў ФГОС), арганізаванага Міжнародным цэнтрам навукова-даследчых праектаў у рамках праекта Інтэлектуальнага развіцця маладых навукоўцаў (15 верасня 2018 года).

У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу 217 ВНУ Расіі, Азербайджана, Беларусі, Балгарыі, Казахстана, Кітая, Украіны, Таджыкістана.

Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт па выніках конкурсу ўвайшоў у ТОП-10 ВНУ-удзельнікаў конкурсу, заняўшы 7-е месца:

1 месца – Омскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін, Расія;

2 месца – Маскоўскі ўніверсітэт імя С.Ю. Вітэ, Расія;

3 месца – Краснаярскі краёвы інстытут павышэння кваліфікацыі і прафесійнай перападрыхтоўкі работнікаў адукацыі, Расія; Мурманскі арктычны дзяржаўны ўніверсітэт, Расія;

4 месца – Петразаводскі дзяржаўны ўніверсітэт, Расія; Казахскі агратэхнічны ўніверсітэт імя С. Сейфуліна, Казахстан;

5 месца – Наўгародскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Яраслава Мудрага, Расія; Атыраускі ўніверсітэт нафты і газу, Казахстан;

6 месца – Арэнбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, Маскоўскі гарадскі педагагічны ўніверсітэт, Расія;

7 месца – Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларусь; Далёкаўсходні федэральны ўніверсітэт, Расія;

8 месца – Валгаградскі дзяржаўны сацыяльна-педагагічны ўніверсітэт, Расія; Паўднёва-Казахстанскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, Казахстан;

9 месца – Мардоўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Я. Яўсеўева, Расія; Казахскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Абая, Казахстан;

10 месца – Сургуцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, Расія; Бакінскі дзяржаўны ўніверсітэт, Азербайджан.

У конкурсе былі прадстаўлены 4 прыступкі кар'ернага росту: асістэнты і выкладчыкі; старшыя выкладчыкі; дацэнты; прафесара.

На міжнародным конкурсе аўтарскае навучальнае выданне «Практыкум па педагагічнай псіхалогіі» Яцэнка Таццяны Яўгенаўны, загадчыка кафедры псіхалогіі, кандыдата псіхалагічных навук, дацэнта, увайшло ў лік прызёраў: заняло першае месца ў намінацыі «Прафесійныя кампетэнцыі» (псіхалагічныя навукі) для прыступкі кар'ернага росту «дацэнт».

05.10.2018