УНИВЕРСIТЭТ

Дадзены старт конкурсу «Чытач года-2018»

15 верасня  прыняў эстафету конкурс «Чытач года-2018»! Бібліятэка сабрала за круглым сталом сваіх сяброў: ужо адбыўшыхся – фіналістаў конкурсу «Чытач года-2017», і новых сяброў бібліятэкі – выдатных першакурснікаў, студэнтаў факультэта педагогікі і псіхалогіі  групы ПП-11. Вельмі душэўная сустрэча атрымалася.

На мерапрыемства былі запрошаны актыўныя ўдзельнікі конкурсу, якія літаральна па пятах ішлі за нашымі фіналістамі: студэнтка факультэта эканомікі і права групы М-31 Маскалёва Вераніка, студэнт інжынернага факультэта групы АС-21 Манько Іван, студэнт інжынернага факультэта групы ТМ-51 Ілля Сугака, студэнтка факультэта педагогікі і псіхалогіі групы ПН-21 Марко Алена, студэнтка факультэта педагогікі і псіхалогіі групы ПП-21 Марціноўская Анастасія. Усе былі ўзнагароджаны  сувенірамі ад бібліятэкі. Прыз за волю да перамогі атрымаў студэнт інжынернага факультэта групы ТМз-31 Гулер Уладзімір.

Пераможца конкурсу «Чытач года-2017», студэнт факультэта педагогікі і псіхалогіі групы ПП-21 Корпік Дзмітрый, распавёў аб асаблівай ролі кнігі ў сваім жыцці. А «цвіком» нашай сустрэчы стала фіналістка конкурсу, выпускніца факультэта славянскіх і германскіх моў, мама траіх дзетак – Дзядкова Кацярына. Каця прыйшла з трохмесячнай дачкой, што было асабліва кранальна. Кацярына распавяла на ўласным прыкладзе, што можна вучыцца і займацца сям'ёй, а праца ў чытальнай зале дысцыплінавала яе. Старшыня студэнцкага савета факультэта педагогікі і псіхалогіі, студэнт групы ПП-21 Ілля Шушкевіч, вельмі цікава распавёў пра сваё стаўленне да кнігі, пра чалавека, які  навучыў любіць кнігу, і прачытаў верш уласнага сачынення. Студэнты паспяхова адказвалі на пытанні  бібліятэчнай віктарыны  і прынялі рашэнне ўдзельнічаць у конкурсе «Чытач года-2018»!

Спадзяёмся, што конкурс «Чытач года-2018» стане такім жа яркім на фіналістаў і актыўных удзельнікаў конкурсу. Бо яму ўжо дадзены старт! Прыз для пераможцы - 10 кніг па псіхалогіі для ўсіх. З умовамі конкурсу вы можаце азнаёміцца тут.

Далучайцеся!

20.09.2017