УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты і выкладчыкі інжынернага факультэта наведалі Міжнародную спецыялізаваную выставу «БелАгра-2017»

Студэнты інжынернага факультэта спецыяльнасцяў «Аграномія» і «Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці» разам з выкладчыкамі кафедраў аграрных дысцыплін і механізацыі і энергазабеспячэння вытворчасці 8 чэрвеня наведалі Міжнародную спецыялізаваную выставу «БелАгра-2017» у аг. Шчомысліца.

На адкрытай пляцоўцы выставы было прадстаўлена больш за 300 узораў сучаснай тэхнікі, якая прымяняецца ў сельскай гаспадарцы. Экспазіцыя выставы «Белферма» прадэманстравала апошнія дасягненні ў галіне жывёлагадоўлі. Найбуйнейшыя беларускія вытворцы прадставілі шырокі спектр прадуктаў харчавання. Вялікую цікавасць выклікаў візіт у «Рыбацкую вёску», арганізаваную ГА «Белводгас». Праграма выставы была напоўнена практычнымі дэманстрацыямі, прэзентацыямі, майстар-класамі і конкурсамі.

19.06.2017