УНИВЕРСIТЭТ

Экскурсія па храмах г. Баранавічы

На незабыўнай экскурсіі па храмах г. Баранавічы, арганізаванай настаяцелем храма святога благавернага князя Аляксандра Неўскага а. Віталіем Лазоўскім пашчасціла пабываць студэнтам, якія пражываюць у інтэрнатах нашага ўніверсітэта. Студэнты наведалі храм святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, храм святых Жон-Міраносіц, храм святога вялікамучаніка Георгія Перамоганосца і Свята-Пакроўскі сабор, якія зачароўвалі сваёй прыгажосцю. У кожным храме яго настаяцелі распавялі пра гісторыю стварэння святога месца, пра тое, чым знакаміты храм, аб яго ўнікальнасці і неардынарнасці, і з задавальненнем адказвалі на пытанні, зададзеныя студэнтамі.

Напрыканцы экскурсіі студэнты з а. Віталіем абмяняліся цёплымі словамі падзякі.

16.05.2017