Агульная інфармацыя Навіны Фотагалерэя

Цэнтр вывучэння кітайскай мовы і культуры пачаў функцыянаваць з 1 верасня 2017 г. (на аснове пагаднення паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам і ўстановай адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» ад 11.04.2017).

Мэтай стварэння цэнтра з'яўляецца пашырэнне выкладання кітайскай мовы і вывучэння культуры Кітая ў Беларусі, развіццё беларускага кітаязнаўства, умацаваннё супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі ў сферы адукацыі і культуры, а таксама паглыбленне дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі Беларусі і Кітая.

Пры непасрэдным садзейнічанні дырэктара Інстытута кітаязнаўства БДУ прафесара Анатоля Апанасавіча Тозіка ў БарДУ быў накіраваны валанцёр, выкладчык кітайскай мовы, грамадзянка Кітайскай Народнай Рэспублікі Нін Цзюньцзе.

Выкладчык вядзе курсы кітайскай мовы ў БарДУ, а таксама арганізуе культурна-адукацыйныя мерапрыемствы для студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта ў мэтах папулярызацыі кітайскай мовы і культуры, выяўлення напрамкаў беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння.

Цэнтр вывучэння кітайскай мовы і культуры Цэнтр вывучэння кітайскай мовы і культуры Цэнтр вывучэння кітайскай мовы і культуры Цэнтр вывучэння кітайскай мовы і культуры Цэнтр вывучэння кітайскай мовы і культуры Цэнтр вывучэння кітайскай мовы і культуры Цэнтр вывучэння кітайскай мовы і культуры
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Адрас:
каб.111, адміністрацыйны корпус № 2, вул. Войкава, 21, 225404 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл., Рэспубліка Беларусь
Начальнік аддзела:
Гусейнава Інеса Эйвазаўна
Тэлефон:
Факс:
E-mail:

 

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ