УНИВЕРСIТЭТ

Адборачныя туры конкурсу «МІС БЕЛАРУСЬ-2018» праходзяць у рэгіёнах

Выбіраць самую прыгожую дзяўчыну Беларусі будуць у адзінаццаты раз (конкурс праводзіцца з 1998 года, з 2008 года яго падрыхтоўкай займаецца Тэлеканал АНТ). 

Шоў чакае небывалы размах: шукаць самую прыгожую дзяўчыну будуць па ўсёй Беларусі, а пераможца, акрамя кароны і права прадстаўляць нашу краіну на міжнародных конкурсах прыгажосці, атрымае буйны грашовы прыз.

Фінал нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь» пройдзе ў маі 2018 года.

У конкурсе «Міс Беларусь» могуць прымаць удзел дзяўчаты з добрымі знешнімі дадзенымі, якія адпавядаюць наступным патрабаванням:

  • маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі (незалежна ад месца вучобы, працы);
  • ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў уключна на дату правядзення фіналу; 
  • маюць рост не ніжэй 174 см;
  • не маюць на целе татуіровак і пірсінгу;
  • ніколі не бралі шлюб;
  • не маюць дзяцей. 

3 лютага 2018 г. з 12:00 да 19:00 кастынг Нацыянальнага конкурсу «Міс Беларусь-2018» у Брэсце (вул. Арджанікідзэ, 14, Брэсцкая абласная філармонія).

Арганізатарамі конкурсу выступаюць: тэлеканал ОНТ, Міністэрства культуры і Нацыянальная школа прыгажосці.

31.01.2018