.

Пасяджэнне клуба «Сям'Я і Я» адбылося на базе інтэрната па вул.Убарэвіча, 18

«ТОЛЬКІ ДУШУ НАСЦЕЖ ДЛЯ КАХАННЯ АДКРЫЙ - І ТЫ ПАЗНАЕШ СВЕТ, ЧЫСТЫ І СВЕТЛЫ!»

Гэтыя словы па праву паслужылі лейтматывам першай сустрэчы для наведвальнікаў і актыўных удзельнікаў псіхалагічнай гасцёўні «Сям’Я і Я», якая адбылася 14 лютага на базе інтэрната па вул. Убарэвіча, 18, па ініцыятыве педагога-псіхолага аддзела выхаваўчай работы з моладдзю В.М.Бабылёвай.

Удзельнікі трэнінгу «Любові нягучныя словы: каханне ў нас або мы ў каханні» атрымалі ўнікальную магчымасць акунуцца ў свет самага чыстага і светлага пачуцця, пашырыць межы свайго вопыту, прыадчыніць заслону патаемных таямніц чалавечай душы. Падзяка адно аднаму і прадстаўленай магчымасці знайшла сваё адлюстраванне ў самых цёплых пажаданнях і надзеях на далейшыя сустрэчы.

Будзем рады новым знаёмствам! Сачыце за анонсамі!

Пасяджэнне клуба «Сям'Я і Я» адбылося на базе інтэрната па вул.Убарэвіча, 18 Пасяджэнне клуба «Сям'Я і Я» адбылося на базе інтэрната па вул.Убарэвіча, 18 Пасяджэнне клуба «Сям'Я і Я» адбылося на базе інтэрната па вул.Убарэвіча, 18 Пасяджэнне клуба «Сям'Я і Я» адбылося на базе інтэрната па вул.Убарэвіча, 18

2017-02-15

«Быць на крок наперадзе»

Педагогам-псіхолагам А.А.Самушчавай і старшынёй кардынацыйнага савета Р.Шухно праведзены трэнінг асобаснага росту «Быць на крок наперадзе» для стараст вучэбных груп І курса на базе залы новых паступленняў бібліятэкі ўніверсітэта.

Асобасны рост — гэта магчымасць развіць упэўненасць у сабе, вырашыць унутраныя праблемы, звязаныя з мінулым негатыўным вопытам, знайсці падтрымку ў самім сабе, адказаць на пытанні аб мэтах у жыцці, разабрацца з тым, чаго рэальна жадаецца, адчуць у сабе сілы, спакой і ўпэўненасць.

12 верасня ў зале новых паступленняў на трэнінгу асобаснага росту «Быць на крок наперадзе», арганізаваным старшынёй кардынацыйнай рады Р.Шухно і педагогам-псіхолагам А.А.Самушчавай, студэнты вучыліся быць СТАРАСТАМІ.

Яшчэ са школьнай лавы вядома роля старасты ў вучнёўскім калектыве. А вось якімі псіхалагічнымі сакрэтамі неабходна валодаць пачаткоўцу-кіраўніку — менавіта аб гэтым і ішла размова на трэнінгу асобаснага росту.

На працягу інтэрактыўнай двухгадзіннай сустрэчы старасты яшчэ раз упэўніліся, што стараста — гэта не толькі пасада ў групе па нашэнню журнала і падачы яго выкладчыкам, а твар групы, які цалкам яе выражае і арганізоўвае. Гэта добры шанс праявіць сябе!!!

«Быць на крок наперадзе» «Быць на крок наперадзе» «Быць на крок наперадзе»

2016-09-20

Засялiлiся i пазнаёмiлiся!

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, прайшла першая сустрэча студэнтаў-першакурснікаў.

Псіхалагічная гульня-знаёмства «Першакурснік! Хто я?» дазволіла першакурснікам пазнаёміцца, набыць новых сяброў, а галоўнае – уліцца ў вялікую дружную сям'ю - інтэрнат.

Засялiлiся i пазнаёмiлiся! Засялiлiся i пазнаёмiлiся! Засялiлiся i пазнаёмiлiся! Засялiлiся i пазнаёмiлiся! Засялiлiся i пазнаёмiлiся!

2016-09-07

Форум-тэатр з пастаноўкамі «Вучымся сварыцца» адбыўся 4 красавіка

Яшчэ вялікі І. Гётэ сказаў, што «з двух чалавек, якія сварацца, вінаваты той, хто разумнейшы». Ну а псіхолагі лічаць, што імкненне пярэчыць і спрачацца - гэта часцей за ўсё прыкмета нясталасці або праявы неўрозу. На жаль, нешматлікія з нас умеюць сварыцца "правільна". Сутыкнуўшыся з чужым, адрозным ад нашага меркаваннем, мы тут жа спяшаемся запярэчыць, не спрабуючы выслухаць чалавека і зразумець яго, што нярэдка прыводзіць да не вельмі добрых наступстваў. І таму кожны павінен ведаць хаця б асноўныя правілы для тых, хто ўступіў у спрэчку. 

Сумесна з акцёрамі пастановак форум-тэатра мы жылі жыццём герояў, якія трапілі ў розныя канфліктныя жыццёвыя сітуацыі. Разбіраліся і рабілі высновы. Адным словам, вучыліся «правільна канфліктаваць». І вось да якіх высноў і рэкамендацый мы прыйшлі:

  1. Перад тым як адказваць на аргументы апанента, можна паспрабаваць некалькі разоў прыкусіць кончык языка. Гэта дапамагае не нагаварыць глупстваў, пра якія мы потым будзем шкадаваць.
  2. Размаўляць спакойным, цвёрдым голасам, без накручвання і ўзнімання эмоцый.
  3. Калі ініцыятарам высвятлення адносін з'яўляецеся вы самі, то неабходна відавочней выяўляць свае прэтэнзіі. Прыводзіць выразныя, зразумелыя вашаму апаненту аргументы, выкладаць іх спакойным тонам, прапаноўваць канкрэтныя спосабы вырашэння праблемы.
  4. Уважліва выслухоўваць адваротны бок і імкнуцца зразумець.
  5. Не абагульняць! Не гаварыць: «Ты (вы) заўсёды так ...» або «Ты (вы) і ў мінулы раз паступіў (і) гэтак жа ...». Памятаць народную мудрасць: «Хто старое ўспомніць ― таму вока вон!».
  6. Старанна падбіраць словы ― яны могуць не толькі раніць вашага апанента, але і выклікаць зваротны крыўдны «ненарматыўны слоўны паток».
  7. Ніколі не высвятляць адносіны ў прысутнасці трэцяй асобы.Сведка, як правіла, узмацняе жаданне любой цаной перамагчы ў спрэчцы.
  8. Старацца ўтрымацца ад папрокаў і меркаванняў, якія зневажаюць вашага апанента.
  9. Адразу высвятляць, у чым вас абвінавачваюць. І ні ў якім разе не рабіць з ходу ніякіх катэгарычных заяваў!
  10. Ніколі не паварочвацца спіной да таго, з кім вы размаўляеце, - гэта крыўдная і грубая абраза.
  11. І, вядома ж, вучыцца хавацца за шырму ўнутранай ўсмешкі. Памятаць: гумар забівае злосць!

Форум-тэатр з пастаноўкамі «Вучымся сварыцца» адбыўся 4 красавіка Форум-тэатр з пастаноўкамі «Вучымся сварыцца» адбыўся 4 красавіка Форум-тэатр з пастаноўкамі «Вучымся сварыцца» адбыўся 4 красавіка Форум-тэатр з пастаноўкамі «Вучымся сварыцца» адбыўся 4 красавіка Форум-тэатр з пастаноўкамі «Вучымся сварыцца» адбыўся 4 красавіка Форум-тэатр з пастаноўкамі «Вучымся сварыцца» адбыўся 4 красавіка Форум-тэатр з пастаноўкамі «Вучымся сварыцца» адбыўся 4 красавіка

2016-04-18

«Рынак працы ў г.Баранавічы сёння. Развіццё навыкаў самапрэзентацыі пры ўладкаванні на працу»

22 сакавіка для студэнтаў выпускных курсаў і ўсіх жадаючых адбыўся семінар-практыкум, арганізаваны педагогамі-псіхолагамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю, «Рынак працы ў г.Баранавічы сёння. Развіццё навыкаў самапрэзентацыі пры ўладкавання на працу».

Усім вядома, як няпроста сёння выпускнікам знайсці сваё месца ў прафесійнай супольнасці ва ўмовах існуючай канкурэнцыі. Гэта асабліва актуальна ў сувязі з тым, што колькасць маладых спецыялістаў даволі высокая, а попыт на іх сярод наймальнікаў значна ніжэйшы. Адразу пасля заканчэння ўстановы вышэйшай адукацыі, не маючы вопыту работы, знайсці годнае месца, сапраўды, складана. Большасць прафесій, якія атрымліваюць ва ўстановах вышэйшай адукацыі, патрабуюць вопыту яшчэ і таму, што многія іх тонкасці можна спасцігнуць толькі ў працэсе працы.

Менавіта таму педагогі-псіхолагі выступілі з ініцыятывай аб правядзенні семінара-практыкума «Рынак працы ў г.Баранавічы сёння. Развіццё навыкаў самапрэзентацыі пры ўладкаванні на працу».

Праграма семінара-практыкума ўключала ў сябе:

  • выступленне начальніка аддзела рынку працы і працаўладкавання упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Баранавіцкага гарвыканкама В.І. Прыгавай «Рынак працы ў г.Баранавічы сёння»;
  • майстар-клас старшага выкладчыка кафедры псіхалогіі, гештальт-тэрапеўта, вядучага груп Л.А.Русецкай «Працаўладкаванне. Развіццё навыкаў самапрэзентацыі пры ўладкаванні на працу».

У ходзе сустрэчы студэнты атрымалі вычарпальныя адказы на шэраг пытанняў аб тым, якія змены адбыліся на рынку працы ў 2015 годзе, аб прагнозах і перспектывах на будучыню, пра тое, якія прафесіі запатрабаваныя сёння, а таксама атрымалі вялікую колькасць практычных рэкамендацый, якія дазваляюць зацікавіць наймальніка і атрымаць жаданую вакансію.

P.S «Знайдзіце працу, якую палюбіце, і вам больш не прыйдзецца працаваць ніводнага дня ў жыцці»

Канфуцый.

«Рынак працы ў г.Баранавічы сёння. Развіццё навыкаў самапрэзентацыі пры ўладкаванні на працу» «Рынак працы ў г.Баранавічы сёння. Развіццё навыкаў самапрэзентацыі пры ўладкаванні на працу» «Рынак працы ў г.Баранавічы сёння. Развіццё навыкаў самапрэзентацыі пры ўладкаванні на працу» «Рынак працы ў г.Баранавічы сёння. Развіццё навыкаў самапрэзентацыі пры ўладкаванні на працу» «Рынак працы ў г.Баранавічы сёння. Развіццё навыкаў самапрэзентацыі пры ўладкаванні на працу»

2016-03-29


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11