УНИВЕРСIТЭТ

III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Крымінальная палітыка Рэспублікі Беларусь: стан і шляхі ўдасканалення»

11 – 13 мая 2017 года адбылася III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Крымінальная палітыка Рэспублікі Беларусь: стан і шляхі ўдасканалення», арганізаваная кафедрай дзяржаўнага кіравання і крымінальна-прававых дысцыплін факультэта эканомікі і права ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт».

Праца канферэнцыі арганізавана па наступных навуковых напрамках:

  1. Канстытуцыйныя і адміністрацыйна-прававыя аспекты рэалізацыі дзяржаўнага кіравання.
  2. Сучасныя тэндэнцыі і праблемы рэалізацыі крымінальна-прававой палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь і замежных краінах.
  3. Удасканаленне крымінальна-працэсуальнага рэгулявання і рэалізацыі мер па супрацьдзеянні злачыннасці.
  4. Сацыяльна-прававыя аспекты забеспячэння бяспекі чалавека, грамадства і дзяржавы.
  5. Эканамічныя аспекты забеспячэння бяспекі чалавека, грамадства і дзяржавы.

Актуальнасць тэматыкі канферэнцыі пацвярджаецца адпаведнасцю зместу праграмных дакументаў, у прыватнасці, Канцэпцыі ўдасканалення заканадаўства Рэспублікі Беларусь, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 красавiка 2002 г. № 205; Канцэпцыі ўдасканалення сістэмы мер крымінальнай адказнасці і парадку іх выканання, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2010 г. № 672.

У працы III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Крымінальная палітыка Рэспублікі Беларусь: стан і шляхі ўдасканалення» прынялі ўдзел даследчыкі, навукоўцы, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання з 8 (васьмі) дзяржаў: Рэспублікі Беларусь, Грузіі, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Польшча, Расiйскай Федэрацыі, Украіны.

Удзельнікі канферэнцыі ўяўляюць 30 устаноў вышэйшай адукацыі з 8 дзяржаў і 18 органаў дзяржаўнага упраўленняў, арганізацый і ўстаноў з пералічаных дзяржаў так ці інакш звязаных з праблемным полем канферэнцыі: суддзі, пракуроры, адвакаты, следчыя, прадстаўнікі органаў крымінальна-выканаўчай сістэмы, супрацоўнікі органаў загс, супрацоўнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання, і пр.

У прыватнасці, праблемнае поле канферэнцыі прыцягнула ўвагу 162 даследчыкаў з установы адукацыі Грузіі (1 уч еждение вышэйшай адукацыі), Кыргызскай Рэспублікі (1 ВНУ, 3 установы вышэйшай адукацыі), Рэспублікі Беларусь (9 устаноў вышэйшай адукацыі, а таксама 15 органаў, арганізацый і ўстаноў: адвакатура, суд, ўпраўленне ўнутраных спраў, Следчы камітэт, пракуратура, загс, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў, Галоўны цэнтр забеспячэння бяспекі інфармацыйных тэхналогій Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова «Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь»), Рэспублікі Казахстан (2 установы вышэйшай адукацыі), Рэспублікі Польшча (1 ўстанова вышэйшай адукацыі), Расійскай Федэрацыі (6 устаноў вышэйшай адукацыі, 1 - суд), Украіны (12 устаноў вышэйшай адукацыі).

Якасная характарыстыка аўтараў матэрыялаў прадстаўлена 17 (семнаццаццю) дактарамі юрыдычных навук, 38 (трыццаццю васьмю) кандыдатамі (юрыдычных эканамічных, гістарычных, педагагічных, філасофскіх) навук, аспірантамі, магістрантамі, студэнтамі, а таксама практычнымі работнікамі, у ліку якіх супрацоўнікі органаў унутраных спраў, спецыялісты аддзелаў запісу актаў грамадзянскага стану, памочнікі адвакатаў, прадстаўнікі органаў крымінальна-выканаўчай сістэмы.

26.05.2017