УНИВЕРСIТЭТ

Навукова-метадычны семінар кафедры тэорыі і практыкі нямецкай мовы на тэму «Умовы рэалізацыі прынцыпа апоры і кампаратыўнай сувязі з англійскай і роднай мовай у кантэксце навучання нямецкай мове як другой замежнай»

12 мая 2017 года на кафедры тэорыі і практыкі нямецкай мовы адбыўся навукова-метадычны семінар на тэму «Умовы рэалізацыі прынцыпа апоры і кампаратыўнай сувязі з англійскай і роднай мовай у кантэксце навучання нямецкай мове як другой замежнай».

У рамках семінара былі разгледжаны наступныя пытанні:

  1. Асаблівасці выкладання нямецкай мовы як другой замежнай пасля англійскай (М.П. Атоўка).
  2. Прынцып індывідуалізацыі пры навучанні нямецкай мове як другой замежнай (Н.У. Талкачова).
  3. Прынцып апоры і кампаратыўнай сувязі пры навучанні відам маўленчай дзейнасці ў кантэксце навучання нямецкай мове як другой замежнай (З.І. Корзун, М.П. Атоўка, Г.А. Жук, К.К. Корзун, А.П. Мясаед, Н.У. Талкачова, І.А. Філіст).

У ходзе семінара прадэманстраваны метады і прыёмы работы са студэнтамі пры навучанні нямецкай мове як другой замежнай пасля англійскай, а таксама праведзены параўнальны аналіз нямецкай і англійскай моў: лексічнае, граматычнае, фанетычнае і культурнае падабенства. Актыўны ўдзел у працы прынялі госці семінара – выкладчыкі іншых кафедр факультэта славянскіх і германскіх моў. 

24.05.2017