УНИВЕРСIТЭТ

Трэнінг «Базавы курс валанцёра. Лідарства, арыентаванае на грамадства»

17 мая на базе кабінета рэсурснага забеспячэння прафілактыкі гвалту над непаўналетнімі і гандлю людзьмі (пры кафедры педагогікі БарДУ), пры арганізацыі выкладчыка, адказнага за выхаваўчую работу Н.І. Дзегіль, сацыяльнага педагога С.М. Атоўка і ўдзеле Ракашэвіч Ірыны, намесніка старшыні Баранавіцкай арганізацыі БТЧК адбыўся трэнінг «Базавы курс валанцёра. Лідарства, арыентаванае на грамадства» для студэнтаў спецыяльнасці «Сацыяльная педагогіка».

Студэнты даведаліся гісторыю стварэння арганізацыі, яе мэтанакіраванасць і многае іншае. У рамках пэўных сацыяльных дысцыплін студэнты вывучаюць асаблівасці добраахвотніцкай дзейнасці, таму занятак прайшоў з поспехам!

18.05.2017