УНИВЕРСIТЭТ

Міжнародная алімпіяда па псіхалогіі ў рамках супрацоўніцтва Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта

На базе факультэта педагогікі і псіхалогіі 5 мая прайшла I Міжнародная студэнцкая алімпіяда па псіхалогіі «Ψ-Батл», прысвечаная жыццю і прафесійнай творчасці выдатнага вучонага Л.С.Выгоцкага. Алімпіяда арганізавана кафедрай псіхалогіі і Студэнцкім навуковым таварыствам Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта сумесна з псіхолага-педагагічным факультэтам Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта. На ўрачыстым адкрыцці алімпіяды выступілі прарэктар па навуковай рабоце А.В.Нікішова і начальнік вучэбна-метадычнага аддзела У.У.Клімук.

Членамі журы прарэктарам па навуковай рабоце А.В.Нікішовай, начальнікам вучэбна-метадычнага аддзела У.У.Клімуком, дэканам факультэта педагогікі і псіхалогіі І.У.Наважылавай, загадчыкам кафедры псіхалогіі Т.Я.Яцэнка, дэканам псіхолага-педагагічнага факультэта СмолДУ А.М.Радзівонавым, намеснікам дэкана псіхолага-педагагічнага факультэта СмолДУ І.Гужва, выкладчыкам кафедры сямейнай і сацыяльнай псіхалогіі БДПУ ім. М.Танка А.І.Малінок былі адзначаны высокі ўзровень навуковай падрыхтоўкі і эрудыцыі каманд. Студэнты прадэманстравалі арыгінальны сучасны погляд моладзі на магчымасць прымянення навуковых поглядаў Л.С.Выгоцкага ў дзейнасці практычнага псіхолага. Кожнай камандай увазе журы былі прадстаўлены аўтарскі відэафільм, тры відэапытанні, якія тычацца ідэй Л.С.Выгоцкага аб псіхалогіі мастацтва, развіваючым навучанні, дэфекталогіі, псіхічным развіцці. Высокую цікавасць ва ўдзельнікаў каманд выклікала заданне «Біятлон», якое ўключала выбар на інтэрактыўным табло ў прадстаўленых намінацыях, адлюстроўваўшых напрамкі навуковай творчасці Л.С.Выгоцкага, рознаўзроўневых пытанняў. На алімпіядзе мелі месца дыскусійныя заданні, абмен думкамі каманд. Завяршэннем алімпіяды стаў конкурс «Супер-бліц», які патрабаваў удзелу аднаго, найбольш моцнага, прадстаўніка ад кожнай каманды. Умовы конкурсу патрабавалі даступнага і апісальнага тлумачэння палажэнняў Л.С.Выгоцкага пазначанай мэтавай аўдыторыі (бацькі, педагогі, дзеці).

На музычных паўзах алімпіяды прагучалі кампазіцыі ў выкананні С.Вараненка (гр. ДП-51), П.Зыкава (гр. ПП-11) і прадстаўніка актыву СНТ інжынернага факультэта А.Гунько (гр.ТМ-21).

Пераможцам алімпіяды стала каманда «Складаны сістэмны будынак» Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Дыплом другой ступені атрымала каманда «Lions» Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, прадстаўленная членамі Студэнцкага навуковага таварыства: М. Голасам (гр.ПП-11), Д. Корпікам (гр.ПП-11), А.Міхеевай (гр.ПП-31), У.Вольніч (гр.ПП-31), Я.Вольніч (гр.ПП-31). Кіраўнік каманды – выкладчык-стажор кафедры псіхалогіі К.Д.Быкоўская.

Уладальнікам дыплома трэцяй ступені стала каманда «Перажыванне Льва» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.

Каманды-пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі, медалямі, сувенірнай прадукцыяй універсітэта і салодкімі прызамі.

Па завяршэнні алімпіяды адбыўся круглы стол з удзелам каманд СмолДУ і БарДУ, на якім былі абмеркаваны перспектывы далейшага супрацоўніцтва студэнцкіх навуковых таварыстваў універсітэтаў.

12.05.2017